Да навін
Супрацоўнікі УП "МАФ" зрабілі маленькую, але важную справу дапамаглі жывёлам з Гурскага!

Перадалі ў "Фауну горада" партыю корму: для сабак: 35,5 кг сухога і 1,5 кг мяккага; для котак: 11кг сухога і 2,4 кг мяккага. Плюс яшчэ сабралі газеты яны таксама вельмі патрэбны ў прытулку. Кожны кілаграм гэта сытыя жывоцікі і крыху больш за спакою для тых, хто пакуль чакае свайго дома. Бачыць, як супрацоўнікі радуюцца дапамозе, асобнае цяпло на душы. ❤ Калі таксама хочацца дапамагчы можна сабраць корм, старыя газеты ці проста прыехаць пагуляць з сабакамі. Нават маленькая дапамога важная!
